Працягвае экспертны сэт #Каштоўнасны_код праекта «Народная пяцігодка» аналітык БІСД, доктар палітычных навук, дацэнт Святлана Алейнiкава.

Грамадская свядомасць становіцца больш рухомай і сітуацыйнай. Адна з прычын – традыцыйныя інстытуты (сям'я, адукацыя, рэлігія, СМІ) паступова страчваюць манаполію на фарміраванне каштоўнасцяў і сэнсаў.
Фіксуюцца адкладанне шлюбу і нараджэння дзяцей, рост мабільнасці, большы выбар гібкіх формаў навучання і занятасці.
Асабістыя прыярытэты таксама змяняюцца: ад стабільнасці – да самарэалізацыі і даходу.
Пры гэтым адной з базавых установак застаецца працавітасць.
Беларусы гатовыя шмат працаваць, калі бачаць выразную сувязь: "намаганні → адчувальны вынік".
Сацыяльныя эфекты ўсё часцей зводзяцца да медыйных рэакцый – каментароў, лайкаў і рэпостаў. Пры гэтым інфармацыйны парадак дня фарміруецца індывідуальным запытам карыстальніка і алгарытмамі платформаў.
У выніку каштоўнасны код сучасных беларусаў актыўна трансфармуецца:
⏺ад сельскай культуры – да амбіцыйнай гарадской;
⏺ад перададзеных у спадчыну каштоўнасцяў – да выбіраемых і сітуацыйных;
⏺ад традыцыйных жыццёвых сцэнарыяў – да самарэалізацыі і адаптыўных, нелінейных траекторый будучыні.

